epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Рэальнасць і мары

Захопяць пачуцці і творчы уздым,

Нібыта абдымкі

каханай жанчыны —

І ты адчуваеш

сябе маладым,

Ты — самы прыгожы,

жаданы,

адзіны!

 

І думкі твае —

каляровы туман,

І сам ты лунаеш

у дзіўным шматквецці,

І мары салодкія — самападман,

Рэальнасць адзіная —

ты ёсць на свеце.

 

Ты яснаю зоркай

мне свеціш здалёк,

І сэрца табе

лепшы твор прысвячае...

Дык вось жа чаму

так ляціць матылёк,

Нібыта на краску,

ў агонь — і згарае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.