epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Рэальнасць і сны

Ў рачулцы ваду

Падняла паводка

На вашу бяду,

Ляшчыны і плотка.

 

Уздоўж берагоў

Плячо ў плячо — шчыльна,

Сцяна рыбакоў

Напружана-пільных.

 

І лешч не клюе,

І рыбы-шарплюды,

Бо ў рэчцы яе —

Адна на сто вудаў.

 

Рыбацкія сны

Рэальнасць сурочыць,

Бо й лешч не дурны,

І плотка жыць хоча.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.