epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Рэальнасць няўхільная

Бачылі луг,

да карэньчыкаў скошаны,

Спалены потым

засушлівым летам?

Прыкладна так,

я душой апустошаны

Разам з бязмежным

унутраным светам.

 

Нешта балючае,

штосьці драпежнае

Грудзі сціскае —

і мала паветра.

Чорнае штось,

ад мяне незалежнае

Цягне ў сябе,

як пякельныя нетры.

 

Коціць у вочы

рэальнасць няўхільная,

Вянуць галінкі,

бо сохне карэнне.

Чуецца пах

благавоння кадзільнага

І далятае царкоўнае пенне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.