epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Рэдактар

Я — аўтар твораў

і ўкладальнік,

Я — сам і цэнзар люты.

Я — падначалены

Й начальнік,

Я — крылы,

Я — і путы.

 

Я — плоць празаіка

й паэта,

Я — профі

І аматар.

І ўсё ж —

Над «калектывам» гэтым

Павінен быць рэдактар.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.