epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Рэдкі госць

Была вясна, было святло,

Было шмат тлуму ў маладосці.

А шчасце... Шчасце ці было?

Яно, як прывіднае штосьці.

 

Сярод падзей мільгалі дні —

Уздым душы, ўзмацненне духу,

Надзей агні ў далечыні

І ўперад арытмія руху.

 

То ў тлуме радасць мільгане,

То дзень сустрэнецца з удачай,

А шчасце гэта альбо не,

Ці нешта, што завуць іначай?

 

Надзея сёння — рэдкі госць.

І духу, й радасці упадак.

А шчасце ўвогуле, ці ёсць?

Губляюся сярод загадак.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.