epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Рэпертуар

Якія песні чуў у маладосці я,

Іх мілагучнасць сэрцу нагадаю —

Матыў срэбрагалосы ручая,

Вясенні гімн бярозавага гаю.

 

І красак лугавых гучаў напеў без слоў,

Якім з малечых год душа сагрэта.

І зграбны хор жытнёвых каласоў

У гонар адыходзячага лета.

 

А сёння чую што, узяты ў абцугі

Жалеза, шуму, чаду і бетону?

У гарадоў усіх рэпертуар другі,

Іх песні рэжуць слых, не горш праклёну.

 

Я не магу забыць далёкіх песень тых,

Душы падараваўшых асалоду.

Я чую, як музычны сэрца слых

Мяне ўсё кліча й кліча на прыроду.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.