epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Розныя

Не вельмі хочацца

Пускаць ў душу,

Што бачу кожны дзень,

Што «на вачах» нашу.

 

Але яно само

Душу палоніць,

Раніць

І ацяжарвае адмоўным

Памяць.

 

І чуеш, як душы

Балюча, мулка,

І мусіш быць

Для рознага прытулкам.

 

І кожны

Гэта рознае

Ў сабе нясе.

Таму, напэўна,

Розныя мы ўсе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.