epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ручнік не кіну

Удар у грудзі,

У спіну,

І па душы не выпадкова.

З бакоў удары не міну —

І ўсё спачатку,

Ўсё нанова.

 

Не раз паказваў лёс ашчэр,

І ўсё-ткі у жыцці складаным,

Я зразумеў толькі цяпер,

Што значыць быць

У кут загнаным.

 

Затужваецца бед сіло,

І ўсё ж напрыканцы дарогі,

Як бы складана не было,

Усім абставінам назло,

Ручнік не кіну я пад ногі1.

1 У боксе кідаюць ручнік на рынг, калі датэрмінова прайграюць, здаюцца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.