epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Рукі

О рукі мае, дасталося вам шмат...

Адкуль у знямоглых надзейная сіла?

Ў вас шчырасць вясковых, даверлівых хат,

Вас выхаваў плуг, вас каса блаславіла.

 

Баліць мне душа, разглядаючы вас,

Бо праца, што зведалі вы — не забава,

Бо вамі за «так» карыстаўся калгас,

Вас эксплуатавала бязбожна дзяржава.

 

На вас пазірае былога ашчэр,

Ад працы знямоглай пакуль адпачніце.

Паколькі вам плуг не пад сілу цяпер,

Трымайце пяро — і пішыце, пішыце.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.