epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Рупліўцы

На досвітку звычайна

Не спяць працаўнікі,

Ды салаўі адчайныя

Й фанаты-рыбакі.

 

Празрыстым ранкам рупяцца

Сяляне ў час жніва

Й зязюлечка-вяшчуніца,

Ды грыбнікоў братва.

 

І ўсё ж да лыжкі цягнецца

Раней за ўсіх гультай.

Крычыць ён жонцы раніцай:

— Хутчэй паесці дай!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.