epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Руплівасць

Працуй хаця б увесь свой век

У полі, на сядзібе, ў хатцы.

І ўсё ж ніколі чалавек

Усёй не пераробіць працы.

 

Спрадвек гучыць адзін матыў

У чалавечае прыродзе:

Адно, дзясятае зрабіў,

А сто яшчэ на падыходзе.

 

Што чалавек гультай — мана,

На полі, на сядзібе, у хатцы,

Ён ад цямна і да цямна

Усё у працы, ў працы, ў працы.

 

Руплівасць — не благая рэч:

Жыць сёння лепей, чым учора.

Каб чалавек жыў з плеч у печ,

Мы б заставаліся ў пячоры.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.