epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Рыбакі-падлёднікі

Рыбакі-падлёднікі —

Цэлыя калоны.

Быццам дзеці-шкоднікі,

Нуль на забароны.

 

Лёд зусім танюсенькі,

А улоў малюсенькі.

 

Ім бы супакоіцца,

Зразумець, астынуць —

І хоць штосьці ловіцца,

Небяспека тоіцца,

Шмат іх тонуць, гінуць.

 

Гінуць смерцю лютаю,

І сям’я пакутуе.

 

Як марозна зробіцца,

Лёд ужо не гнецца.

Хай вам добра ловіцца,

Доўга хай жывецца,

 

Каля лунак гнуцца

І дамоў вярнуцца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.