epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Рызыкну!

Думка злыднем-агнём пячэ,

Як сябе ад яе пазбавіць?

Што б і як напісаць яшчэ?

Што б уславіць альбо зняславіць?

 

Што б дадаць да таго, што ёсць,

Каб апатыі зніклі шоры,

Каб выразна і значна больш

Зразумелым прадстаць у творах?

 

Эх, душа! Так і быць, рызыкну!

Вас усіх, хто мяне не чытае,

Так далёка пашлю й мацюгну!..

Можа, хтосьці хоць том пагартае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.