epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Шалі жыцця

На шалях боль,

На шалях — радасць,

Мінулае

І новы час.

На іх — самаахвярнасць,

Здраднасць,

Усё, што ў нас

І вакол нас.

 

Мы шмат пытанняў

Вырашалі,

Не успрымаючы ўсур’ёз,

Што штосьці

Дадаем на шалі —

І закранаем

Нечы лёс.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.