epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Салісты — рэдкасць

Салісты — рэдкасць, не натоўп яны...

І родзіць хлеб, быльнёгам незагушчаны,

І жолуд прарасце, зямлёй разлушчаны —

Для творчасці «шарашкі» — кайданы.

 

Прыгнёт, ідыялогія — пятля

На вольнай думцы, творчасцю акрыленай.

О не дай, Бог, мазгі з нятворчай звілінай

На караблі духоўным, ля руля.

 

Пад змрокам інквізіцыі — вякі

І таленты — не ўратаваў і Божа іх.

Магільны крыж на творах ненароджаных —

Уладаў шоры, «тройкі», Салаўкі.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.