epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Саломінка-хімера

Жыццё (стварыў так «Рэжысёр») —

Спектакль аднаактны.

І вось фінал: акцёр — памёр...

Але, пакуль гучыць — «Матор!»,

Фінал — міраж абстрактны.

 

Ёсць «порах» — і жывы жыве,

Хоць і ў ЯЕ на вудзе.

І тушыць думку ў галаве:

«А-а, смерць?.. Калі йна будзе?..»

 

Хінецца думка ад бяды,

«Жыццё!» — гучыць звышважка.

Што колісь знікнеш назаўжды —

Ўявіць такое цяжка.

 

І гэты аптымізм-бальзам

Саломінкай хімерыць...

He дадзена другога нам,

Як у нязбыўнасць верыць.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.