epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Самагартаванне

Калейдаскоп жыццяўтварэння —

То ўверх, то ўніз — арэлі.

Несумяшчальнага злучэнне,

Знішчалі ўсходы пад карэнне,

А ўраджай — хацелі.

 

Згарталі пот гарачы жменяй,

Тварылі, разбуралі....

Было б праблемаў

значна меней,

Каб мы іх не стваралі.

 

І хоць пакпіць над гэтым кожны,

Ды ўсёй душой адчуе,

Што наш народ — хай незаможны,

Затое ён — непераможны,

Бо сам сябе гартуе.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.