epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Самае-самае

Даражэй за ўсё золата

Бліскавіца юнацкіх год.

Тое ззянне імгеннае

Грэе сэрца — усё жыццё...

 

Песня самая слынная —

Калыханка матуліна.

Кожны сэрцам той водар піў,

Кожны сэрцам спяваў яе...

 

На зямлі даражэй за ўсё

Месца, дзе нарадзіліся.

І лятуць птушкі з выраю

На радзіму адзіную.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.