epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Самае святое

Блаславі, Гасподзь, паэта —

Ўсе б імгненні — у натхненні.

Вершам — восень,

Вершам — лета,

Вершам — дзіўны час вясенні.

 

А зіма?

Над ёю тое,

Што вясной, улетку, ўвосень,

Ўзнікла, назаўжды жывое,

Вершы — самае святое.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.