epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Самаед

У творчы свет

з’яўляюся я з чым?

Як я цябе ўслаўляю,

родны краю?

Я — самаед,

не бацька я — айчым

Для твораў для сваіх,

якія маю.

 

Тытанаў творчых —

вунь якая раць!

Здзяйсненняў гучных —

вунь якая слава!

Ці маю права

ў рукі пэндзаль браць?

Слугою слова быць

ці маю права?

 

Сусвет вялікі творчы,

мне прабач,

Я — ў роспачы,

мой боль душы — не жарты.

Хоць ты мне падкажы

глядач, чытач,

Што мне далей рабіць?

Чаго я варты?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.