epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Самападман

Без веры жыць не варта,

Бязвер’е, як туман.

І веру я упарта

У свой самападман.

 

Я ў марах — лепшай долі

Шчаслівы уладар,

Хоць ведаю — ніколі

Не здзейсніць марных мар.

 

Рэаліяў няўдачы —

У твар мне свой ашчэр.

І сэрца па-дзіцячы

Хінецца да хімер.

 

Нявер’е для здзяйсненняў,

Для мар узнёслых — крах.

Я — лепей летуценнік,

Чым я — бяскрылы птах.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.