epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Самападман

Жывём мы богаўгодна і бязбожна

Штогод у весялосці і бядзе.

А паралельна з намі й спадарожна

Ідзе жыццё й смерць кожнага ідзе.

 

Жыццю — падзякі нашы і ухвальнасць,

Й праклёны пад гарачую руку.

А смерць, як нерэальная рэальнасць,

Далёка недзе ад жыцця ў баку.

 

Далёка недзе?

Думкай багацеем.

Хоць мала ўцехі з гэткім багажом.

Самападман — як па душы алеем,

Самападман — па сэрцы, як нажом.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.