epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Самародкі слоў

Ператрасаю і лапачу

У засяроджанай цішы —

Часцей наўпрост, радзей наўдачу,

Шукаю скарб сваёй душы.

 

Ён назапашан велізарны:

Каштоўнасць, значнасць і баласт.

Гады спрасоўваліся скарбна,

За годам год, за пластам пласт.

 

Старацель — ён ані хвілінкі

Не палайдачыць на баку.

Ён, дзеля залатой крупінкі

Прасейвае гару пяску.

 

Вось і паэт, самааддана

Гарыць, ўваскрэшваецца зноў.

У рудніку душы складана

Вышукваць самародкі слоў.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.