epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Самасуд

Я тайну адкрыю —

між жорсткіх падзей,

Пад цяжкасцю год,

што нясу на гарбе,

Я казкі прыдумваю

не для дзяцей,

Я казкі, у асноўным,

пішу для сябе.

 

Мне з імі утульней

ісці праз гады,

Свой век дажываць

ля апошняй мяжы,

Я з імі больш моцны

ў абдымках бяды,

Не выкажу страх,

хоць распнуць на крыжы.

 

З рэальнасці ў казку

свой свет перанёс,

Такі над сабой

учыніў самасуд.

Я ў казкі ўплятаю

звычайны свой лёс,

Калі ўжо ў жыццё

не ўплятаецца цуд.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.