epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Санкцыі

Санкцыі супраць людзей,

што цябе ўзгадавалі,

Здольны прасіць недачалавек —

замежнай памыйніцы кот.

Кіне ён нават сваіх

маці і бацьку на шалі,

Як проціва́гу той костцы —

у фанціку з еўрабанкнот.

 

Санкцыі...

Гэта гучыць сапраўды

застрашальна, сурова,

Санкцыі супраць дзяцей і старых,

быццам гэта злачынцаў сусвет.

Санкцыі б’юць па нявінных,

хто біты і так шматразова,

Ды не збяднее ад іх

уладны і стол і бюджэт.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.