epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сапраўднае сяброўства

Пушок-дружок — сабачка незабыўны,

Мірок-каток — бы Кіплінга герой,

Які вы свет вакол стваралі дзіўны!

Як упрыгожвалі жыцця настрой!

 

Ваш лёс — з недаўгавечнасцю, з няўдачай —

Тым незабыўней вы і тым ярчэй.

Няма другой такой душы сабачай

Й Мірка душы, адданасці вачэй.

 

Мой сталы век — даўно не блазнюкоўства,

З пяшчотнай, ля апошняга званка,

Адчуў душой сапраўднае сяброўства

Праз двух маіх сяброў — Пушка й Мірка.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.