epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сава галёкае

Сава галосіць.

Ночы цёмныя.

Пад змрочным покрывам абшары.

І хмары чорныя, бяздомныя,

Ялозяць месяцу па твары.

 

Сава галёкае.

Хавайцеся,

Начныя птушкі,

Мышкі,

Зайкі.

Пара і мне ў пасцелю класціся

І браць у рукі разгадайкі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.