epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Шчасце і няшчасце

Шчасце не бывае без аблокаў,

А, як рэдка грэе шчасце нас...

Чорнае няшчасце — не далёка,

Прыйдзе ў самы нежаданы час.

 

Прыйдзе нечакана і — ударыць,

Гулкім болем сэрца апячэ,

У душы нашкодзіць, напачварыць,

А яшчэ... не раз яно яшчэ

 

Лёс з канца ў канец перасякае,

Як па снезе чорныя сляды...

Шчасце блісне промнем і знікае,

А няшчасце з намі — на гады.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.