epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сцяна

Як хацелася, людзі,

аблегчыць ваш лёс,

Каб не бачыць вас болей

з сагнутай спіной,

Але праўды сваёй

да вас не данёс,

Бо няпраўда паўстала

між намі сцяной.

 

Вы маліліся шчыра

на гэту сцяну,

Вы ўспрымалі чужынцаў,

нібыта радню,

Вы да самага сэрца

прымалі ману —

І таўсцела сцяна,

і расла ўвышыню.

 

Горка, крыўдна, балюча,

тужліва за вас...

Вы да скону жыцця

не адчулі віны,

Што адпушчаны Богам

патрацілі час

На падтрымку стваральнікаў

гэтай сцяны.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.