epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сцяна часу

З мінулага — усё, што аджыло,

Як матылёк з даль-далечы,

Адчайна б’ецца й б’ецца

ў часу шкло,

Ў адказ на покліч памяці.

 

А мы, з адчаем

гэткім жа сваім

За гэтай сочым марнасцю.

На жаль, ніколі

не спаткацца ім,

Мінуламу з сучаснасцю.

 

Мінулае мы клічам

праз гады

І нас яно —

без спыннасці.

Яно адтуль не можа —

мы туды,

Між намі час бязлітасны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.