epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

«Сціпласць»

Не народны я,

не заслужаны,

Лаўрэат аніякіх прэмій.

І вядомасцю не кантужаны,

І хаўруснасцю не нагружаны,

Проста —

самы

звычайны

геній.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.