epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Шчодрая рука

Рука Ўладыкі —

шчодрая рука,

Удзячны ёй за ўсё

і ўсё дарую.

Бывае, ад яе

гарыць шчака,

Яшчэ бывае —

падстаўляй другую.

 

Рука Ўладыкі —

шчодрая рука,

Ды шчодрасцю

адорвае няроўна.

Ўладыкі шчодрасць —

не для кашалька,

А для душы,

што прагне жыць духоўна.

 

І хоць Ўладыкі

шчодрая рука,

На лёгкі поспех

мала спадзяванняў.

Дарога да лаўровага вянка

Ляжыць праз пошук,

працу, намаганні.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.