epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Шчырасць

Івану Саверчанку

 

Як грэе душу

чалавечая шчырасць,

Які гэта дзіўны

дарунак для нас!

Адразу ж знікае

сучаснасці прыкрасць

І верыцца —

Лепшы наперадзе час.

 

На жаль, гэта шчырасць

між нас не паўсюдна.

Між сонечных дзён

ёсць і шэрыя дні.

І хочацца шчырасці нечай

Прылюдна

Аддзячыць, уласнай дадаць цеплыні.

 

Яна узмацняе духоўныя сілы

І веру вяртае,

й душы маладосць.

Без шчырых людзей

апусціліся б крылы —

Паклон табе, Бог —

у жыцці яны ёсць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.