epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сэрца адтае

Сінь нябёсаў веснавая,

Дні цяплеюць спакваля.

Лес паціху ажывае,

Прачынаецца зямля.

 

Шпак пяе — не напяецца,

І жаўрук звініць, пяе.

У такія дні, здаецца,

Нават сэрца адтае.

 

Кожны будаваць ахвочы

Да каханых з промняў мост.

І, зірнуўшы вочы ў вочы,

Забываецца узрост.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.