epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сэрцу падалося

Мне на прыродзе дыхаецца вольна

І сэрцу міла краявіды бачыць.

Я на прыродзе —

Пець і плакаць здольны

Сівых гадоў слязамі, па-дзіцячы.

 

Яна сваёю шчырасцю святою,

Сваёю беззаганнасцю ад века,

Мяне ўздымае над самім сабою,

Ўва мне мацуе годнасць чалавека.

 

Я з ёй сваёю шчырасцю таксама...

Я стаў раптоўна,

бы з зямлёю зросся —

Бяжыць, малому мне,

насустрач мама,

І я бягу, махаю ёй рукамі —

Эх, зноў нікога...

Сэрцу падалося.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.