epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сябры

Няпроста без сяброў пражыць,

Хоць ты «прышпілены» — сямейны.

Сяброўства трэба заслужыць,

Сяброўствам трэба даражыць

І даказаць, што ты — надзейны.

 

У час нялёгкі — прэч, кураж! —

Сяброўскае падтрымкі прагну.

Але і я на заклік ваш,

Гатовы і ў агонь, і ў багну.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.