epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

«Сябры»

Як шмат «сяброў» у тых,

хто на пасадзе,

Угодніцкіх, услужлівых, прыгнутых.

Ці карагодзяць, ці, як на парадзе,

Стаяць на выцяжку

ў прыёмных, па закутах.

 

— Як скажаце... Так-так...

Заўсёды згодны...

Іх лексікон —

салодзенькі, без солі.

Каб хто калі з іх

«не» сказаў — ніводны,

Каб хтосьці разагнуўся з іх — ніколі.

 

Калі ж з пасады

злезе той чыноўнік,

«Сябры» усё па-новаму узважаць —

Ці пры сустрэчы ткнуць:

«А-а, беспрацоўнік...»

Альбо дэманстратыўна

не заўважаць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.