epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сярод катоў Эзоп

Мой кот... Разумны кот... Які высокі лоб!

Цеш нас, сябе, крычы вясной, дурэй.

Сколь розуму ў вачах — сярод катоў Эзоп,

Той, кажуць, мудры быў,

А ты яшчэ мудрэй.

 

Я слухаю цябе...

Эх, каб сказаць ты мог,

Хто плакаў бы, хто ўголас заіржаў.

Не выключаю, што

І пабаяўся Бог,

Што ты пад хвост запхнеш

Кіраўнікоў дзяржаў.

 

Маўчыш? Ну што ж, маўчы.

Я памаўчу ў адказ

Маўчанне — гэта мова моў, лічу.

Маўчанне тое, што і аб’яднала нас,

Я шмат сказаць бы мог,

Ды лепей памаўчу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.