epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сексуальнае ўстрыманне

Жыццё жанчыны ўсе

па-свойму мераюць,

Але ў адным яны аднагалосны —

Мужоў не любяць тых,

што ў Бога веруюць,

Жанчынам Пост Вялікі невыносны.

 

Да сэрца ім

Каноны Богаўгодныя,

Не выпускаюць

грэшных слоў на волю,

Вадзіцу п’юць,

Ядуць адно скаромнае,

У рот не возьмуць граму алкаголю.

 

Чаму ж мужам сваім

жанкі сакральныя

У думках шлюць

жаночы свой праклён?

Бо тыя устрыманне сексуальнае

Захоўваюць у Пост —

аж сорак дзён.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.