epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Серабрыстая таполя

Каб гэта бачыць мог Ядвігін Ш.

Ягоная заплакала б душа...

Серабрыстая таполя

Шапкай неба падпірала —

Велічная, ды нядоля

Прыгажуню пакарала.

 

Чорт нагнаў аднекуль буру —

І найшла на сілу сіла.

І вякоў архітэктуру

Безгалоўе паваліла.

 

Я падобнай прыгажосці

У жыцці не бачыў болей.

І ўва мне нібыта штосьці

Надламалася з таполяй.

 

Бура ўсё яшчэ пужала,

Выла, несла ўсім пагрозы,

Хоць таполя ўжо ляжала...

А мяне душылі слёзы.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.