беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Зара над лесам,
нібы конь крылаты,
З агністай грывай,
яркай, як агмень.
Ці вечар так
да ночы едзе ў сваты?
Ці так пампезна
дагарае дзень?
Хінуць абшары
да грудзей пашанна
Ружовую прадночча цішыню.
І слухае зямля зачаравана
Сімфонію нябеснага агню.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая