epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сёння як?

Дзень — на дзень,

Як пад капірку.

Святы рэдкія не ў лік.

Голад з беднасцю ў прыцірку,

Безвыходнасці тупік.

 

Вёскі хліпаюць панура,

Захлынаюцца на дне.

У заробкаў — косці й скура,

Пенсіі — што ёсць што не.

 

І ад успамінаў клятых

Ў горле горычы камяк...

Так бывала ў пяцьдзесятых,

Ну а сёння ў вёсках як?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.