epub

Сяргей Давідовіч

Скарга

— Табе на вечарынкі рана,—

Уголас мама разважае,

А тата дзягай пагражае.

 

А у мяне другія думкі —

Няхай я не дарослы шчэ,

Але і з носу не цячэ.

 

Ці ж я бацькам сакрэт раскрыю,

Што у мяне ёсць на прыкмеце

Дзяўчынка лепшая у свеце?

 

Яна жыве не ў нашай вёсцы,

А вёрстаў шмат ад нас, ў далі.

Яе убачыць мог бы я

На вечарынцы хоць калі.

 

Няўжо бацькі не заўважаюць,

Што забароны іх — не мёд,

Што мне ажно 15 год?

1957 г.


1957

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.