epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Скарга

Снежань, а снегу няма,

Не сабярэцца ніяк.

«Дзе ты ўжо, зімка-зіма? —

Скардзіцца заяц-беляк.—

 

Шэрую крыўду я п’ю,

Шэрыя дні ўсё адны,

Шэрую шубку сваю

Я распрануў да вясны.

 

Белая футра цяпер

Аж да вясны у мяне.

Ці паляўнічы, ці звер,

Лёгка убачыць мяне.

 

Снег для мяне абярэг

Ад небяспечных вачэй

Снежань, дык дзе ўжо твой снег?

Разварушыся хутчэй».



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.