epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Скаргі

Ціскануў мароз «да плешкі»,

Дзьме паўночны ветрадзьмуй.

Ты для жыўнасці —

не смешкі,

Вунь іх колькі —

пашкадуй!

 

Бачыш?

Вераб’і і галкі,

І гракі, і галубкі

І бяздомныя сабакі,

І гаротныя каткі.

 

Памякчэй

ад скаргаў слушных

Знуль трагічны свой «укос»

Калі шмат людзей бяздушных,

Будзь хоць ты

з душой, мароз.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.