epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сказ кароткі

У беларуса —

Брат старэйшы

Не за мяжою,

А тутэйшы.

Ад продкаў продак,

Ад зямлі,

Дзе рупіліся,

Дзе жылі

Бацькі, дзяды

І пра-пра-продкі.

А мы ад іх —

І сказ кароткі.

Чужынца —

Гэта не сакрэт,

Не брат ён —

Сябар ці сусед,

Яго, як хочаш, назаві.

Браты —

Заўжды адной крыві.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.