epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Скажы чытач

Скажы, чытач, ці тое я пішу?

Будзь мне замест суддзі, замест Галгофы.

Ці здолеў я крануць тваю душу

Сваёй душой, укладзенай у строфы?

 

Я ведаю — тут розны падыход,

У кожнага свой густ, патрабаванні.

Паэзія — той незвычайны брод.

Дзе найглыбей шукаюць пераход.

 

Усходаў паэтычных каласы —

Галоўны скарб, галоўны мой пажытак.

Паэзія жыве ва ўсе часы,

Бо ёй жыве чытач — галоўны крытык.

 

Ці ёсць ён дзе, загадкавы Парнас?

Другое мне вядома дасканала:

Без чытачоў стрыножыўся б Пегас —

І гэта, як ні што, яднае нас.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.