epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Шкодна-модна

Сэлфі,

Шопінг,

Брэнд,

Драйв,

Онлайн

І трэнд.

Ўжо чужынцы словы —

Частка нашай мовы.

Мовы друкаванай

І тэлеэкраннай.

Ганарымся шкодным —

Ах, як гэта модна!

Да чужога цяга,

А да Беларусі

Гэта — непавага.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.