epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Скразняк мінулага

Ці гэта час такі,

ці гэта лёс такі,

Мы вырваліся з,

слоўмі створанай блакады.

Мы перайшлі з табой

на розныя бакі,

Уздвігнутай каханнем барыкады.

 

Паміж бяскрылых мар,

між выліняўшых дат,

З табой мы, як скразняк мінулага

між імі.

Узброеныя мы

ад галавы да пят

Астылымі пачуццямі сваімі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.