epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Скрыпка

У скрыпку ўкладзена

душа ўсіх душ,

Якія перапоўніў

боль адвечны,

І енк сіроцкі

ўсіх завеяў-сцюж,

Й таемны сум агульначалавечы.

 

У скрыпцы чуецца

й жалобны плач

І памінальная туга

навокал вісне,

У ёй гучыць

і пакаяннае «прабач»,

І развітальнае «бывай»

за горла цісне.

 

Але ж у той жа скрыпцы

вытанчанасць ёсць,

Нібыта ў промнях

веснавое ранне

І ў кожным сэрцы,

як жаданы госць,

Гучыць чароўная

мелодыя кахання.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.